2012-07-18 12:01:42

Бэнэдыкт ХVI прывітаў душпастыраў афра-амерыканцаў


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў ХІІ кантынентальнай сустрэчы душпастырства афра-амерыканцаў, якая праходзіць з 13 па 20 ліпеня ў эквадорскім горадзе Гуаякіль. Тэма форуму вельмі шырокая: “Душпастыртсва афра-амерыканцаў у Карыбскім басейне ў святле Дакумента з Апарэсіды. Праблемы і надзеі Касцёла і грамадства”. У мерапрыемстве прымае ўдзел больш за 250 асоб, сярод якіх шматлікія біскупы і рэлігійныя дзеячы, а таксама вернікі з большасці краін Лацінскай Амерыкі.

Святы Айцец звярнўуся перш за ўсё да біскупаў, якія адказваюць у сваіх краінах за душпастырства сярод афра-амерыканскага насельніцтва, паразважаць аб культурных каштоўнасцях, гісторыі і традыцыях афра-амерыканскіх народаў, што можа дапамагчы Касцёлу прадстаўляць Хрыста як адказ на самыя глыбокія пытанні чалавека. Пантыфік заклікаў удзельнікаў мерапрыемтсва, каб у сваёй душпастырскай дзейнасці звярталі больш увагі на людзей, якія апынуліся на ўскраіне грамадства.

Першая нарада такога роду адбылася ў калумбійскім горадзе Буэнавентура ў 1980 г. і была прысвечана народнай пабожнасці і негрыцянскай культуры. З таго часу сустрэчы ладзяцца кожныя 3 гады.








All the contents on this site are copyrighted ©.