Будзе апублікавана справаздача “MONEYVAL” па фінансавай сітуацыі ў Ватыкане
Зала Друку Апостальскай
Сталіцы паінфармавала, што 18 ліпеня будзе апублікавана справаздача Камітэта экспертаў
Савета Еўропы па ацэнцы мераў барацьбы з адмываннем грошай (MONEYVAL) па сітуацыі
ў ватыканскіх фінансавых структурах. Дакумент стане даступным для шырокай аўдыторыі
ў 9.30 паводле рымскага часу. Эксперты працавалі ў Ватыкане на працягу некалькіх месяцаў.
Першая іх сустрэча з прадстаўнікамі Святога Пасаду адбылася ў канцы лістапада 2011
г. У той час былі праведзены двухбаковыя кансультацыі, пасля ўступлення ў сілу закону
№ CXXVII ад 30 снежня 2010 г., які дазволіў адаптаваць ватыканскае заканадаўства адносна
адмывання грошай і фінансавання тэрарызму да міжнародных стандартаў. Група экспертаў
у галіне права, фінансаў і праваахоўнай дзейнасці з розных краін сустрэлася тады з
прадстаўнікамі Дзяржсакратарыяту, Губернатарату, судовых структур, жандармерыі, прэфектуры
па эканамічных пытаннях, а таксама Аддзелу фінансавай інфармацыі. Апошняя сустрэча
такога роду прайшла ў Ватыкане 14-16 сакавіка гэтага году. На ёй была дадзена канкрэтная
ацэнка зробленых Ватыканам крокаў да празрыстасці сваёй фінансавай сістэмы.
Нядаўна
генеральная асамблея “MONEYVAL” зацвердзіла даклад па выніках праверкі. Ён і будзе
апублікаваны заўтра.