2012-07-16 14:08:30

Святы Пасад высока ацаніў паставу кітайскага іерарха


RealAudioMP3 Высокапастаўлены прадстаўнік Апостальскай Сталіцы выказаў сваё захапленне паставай дапаможнага біскупа Шанхайскай дыяцэзіі Тадэвуса Ма Даквіна, які “прадэманстраваў вялікую мужнасць” падчас свайго біскупскага пасвячэння на мінулым тыдні, калі заявіў, што жадае выйсці з Патрыятычнай асацыяцыі католікаў Кітая, якая кантралюецца мясцовымі ўладамі і з’яўляецца галоўным органам іх уплыву на Касцёл. Арцыбіскуп Савіо Хон Тай Фай, сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, заявіў, што выклікае шкадаванне, што Патрыятычнай асацыяцыі католікаў і кітайская Канферэнцыя Біскупаў, не прызнаныя Святым Пасадам, “спрабуюць узяць на сябе ролю Апостальскай Сталіцы”.

Арцыбіскуп Хон заявіў гэта падчас паездкі ў Паўднёвую Карэю, куды прыбыў 15 ліпеня, каб павіншаваць новага арцыбіскупа Сеула Эндру Ём Су Чжуна, які нядаўна атрымаў палій з рук Бэнэдыкта XVI, а затым прыняць удзел у 20-й гадавіне стварэння Каталіцкага Касцёла ў Манголіі, святкаванні якой адбываліся ў прайшоўшыя выходныя.







All the contents on this site are copyrighted ©.