Для Сусветнага дня
міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2013 г. абрана тэма – “Благаслаўлёныя міратворцы”.
На гэты дзень, па традыцыі, Святы Ацец кіруе сваё пасланне. Сёлета яно мае мэце зааховіць
да адказнасці ў будаванні супакою на зямлі. Як адзначаецца ў спецыяльным паведамленні
Папскай рады “Iustitia et Pax”, у Пасланні будзе звернута асаблівая ўвага на глыбокі
змест і разнастайнасць разумення міру, пачынаючы ад індывідуальнага вымярэння – унутранага
і знешняга, праз вылучэнне антрапалагічнай неабходнасці, сутнасці і маштабаў нігілізму,
і заканчваючы фундаментальнымі правамі чалавека, перш за ўсё, свабодай сумлення, слова
і рэлігіі.
Пасланне будзе прадстаўлена ў форме этычнага разважання аб некаторых
мерах, якія прадпрымае свет для пераадолення фінансава-эканамічнага крызісу, праблем
адукацыі, заняпаду інстытутаў і палітыкі, што сведчыць таксама аб крызісе дэмакратычнай
сістэмы. Таксама адной з важных тэм Паслання стане 50-годдзе II Ватыканскага Сабору
і энцыклікі папы Яна XXIII “Pacem in terris”, якая грунтуецца на ідэі годнасці чалавечай
асобы і яе свабоды для будавання грамадства, што служыць кожнаму без дыскрымінацыі.
Грамадства, заснаванае на прынцыпе агульнага дабра, і з’яўляецца падмуркам справядлівасці
і сапраўднага міру, гаворыцца ў паведамлені ватыканскай дыкастэрыі.
“Благаслаўлёныя
міратворцы” стане восьмым Пасланнем Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру. Тэмамі папэрэдніх
былі: “Мір у праўдзе” (2006), “Чалавечая асоба – сэрца міру” (2007), “Чалавечая сям’я
– супольнасць міру” (2008), “Змаганне з беднасцю для будавання міру” (2009), “Калі
хочаш мець мір – клапаціся аб стварэнні” (2010), “Свабода веравызнання, як шлях да
міру” (2011), “Выхаванне моладзі да справядлівасці і міру” (2012).