2012-07-15 12:51:46

Ніводзін горад пасля Рыма не даў так шмат Пап, як Фраскаці


RealAudioMP3 Ужо папа Павел VI адзначыў, што ніводзін горад – апрача Рыма – не даў Касцёлу так шмат Пап, як Фраскаці. Нагадвае сённяшняе “L’Osservatore Romano”, анансуючы сённяшні візіт Бэнэдыкта XVI. Ён стаў чацвёртым Пантыфікам, які ў апошнія дзесяцігоддзі наведаў гэту вялікую дыяцэзію пасля Яна XXIII (19 мая, 1959 г.), Паўла VI (1 верасня 1963 г.) і Яна Паўла II (8 верасня, 1980 г.). У Фраскаці, таксама падкрэслівае “L’Osservatore Romano”, 430 гадоў таму папа Грыгорый XIII зацвердзіў рэформу календара, які да гэтага часу выкарыстоўваецца ва ўсім свеце. Була „Inter gravissimas”, рэфармуючая юліянскі каляндар, была абвешчаны ў віле Мандрагонэ, рэзідэнцыі Грыгорыя XIII, 24 лютага 1582 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.