2012-07-14 11:49:33

Харватыя: біскупы крытыкуюць закон аб штучным апладненні


RealAudioMP3 “Глыбока амаральным” і “нечалавечым”, пагражаючым фундаментальным каштоўнасцям жыцця, сям’і і сужэнства, назвалі біскупы Харватыі рашэнне парламента краіны аб зменах у заканадаўстве адносна штучнага апладнення. Новы закон, прыняты большасцю дэпутатаў, прадугледжвае замарозку гаметаў і эмбрыёнаў. Акрамя таго, доступ да штучнага апладнення цяпер гарантуецца як для жанатых пар, якія не могуць мець дзяцей, так і для нежанатых, а таксама адзінокіх жанчын.

Закон, які дзенічаў у Харватыі да гэтага часу, забараняў замарозку эмбрыёнаў. Акрамя таго, ён абавязваў бацькоў інфармаваць сваіх дзяцей, па дасягненні 18-гадовага ўзросту, аб іх біялагічным паходжанні. Харвацкія біскупы лічыць, што гэта рашэнне парламентарыяў мае на мэце ўтрымаць электарат. “Ніякая перамога на выбарах не дае неабмежаванай улады над жыццём і смерцю, і не дазваляе ставіць у небяспеку фундаментальныя каштоўнасці, такія як сужэнства і сям’я”, - напісалі каталіцкія іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.