2012-07-14 12:23:08

Пачаліся падрыхтоўчыя набажэнствы да Сусветных дзён моладзі ў Рыа


RealAudioMP3 Увечары 13 ліпеня тысячы маладых людзей сабраліся ў Рыа-дэ-Жанейра на цырымонію інаўгурацыі падрыхтоўчых набажэнстваў да Сусветных дзён моладзі. “Людзі больш інтэнсіўным і мэтанакіраваным чынам змогуць маліцца ў інтэнцыі мерапрыемства, да правядзення якога ў нас застаўся адзін год”, - сказаў а. Леандра Ленін, адказны за падрыхтоўчыя мерапрыемствы моладзевага форуму ў Рыа. Арганізацыйны камітэт узначаліў мясцовы арцыбіскуп Арані Жоао Темпеста, які адправіў св. Імшу на распачацце малітваў за маючае адбыцца спатканне. Пасля яе моладзь пайшла працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам да касцёла св. Анны, дзе штомесяц будуць адбывацца начныя чуванні ў інтэнцыі Сусветных дзён моладзі.

Была створана таксама адмысловая малітва аб плёнах наструпнага форуму. Яе тэкст ужо перакладзены на некалькі моваў і ўтрымлівае заклік да Бога Айца, Сына і Святога Духа, каб маладыя людзі змаглі несці “на ўсе чатыры бакі свету веру, надзею і любоў, становячыся вялікімі будаўнікамі культуры жыцця і міру, а таксама каталізатарамі нова свету”.

Арганізатары хочуць распаўсюдзіць малітву ва ўсіх краінах, з якіх маладыя людзі прыедуць у Рыа, бо лічаць, што “Сусветныя дні моладзі не могуць быць падрыхтаваны без малітоўнай падтрымкі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.