2012-07-13 12:33:07

Папа з “Колам вучняў Ратцынгера” будуць дыскутаваць аб экуменізме


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI будзе дыскутаваць са сваімі былымі студэнтамі ў пачатку верасня аб сучасных тэалагічных пытаннях. “Кола вучняў Ратцынгера” (Ratzinger-Schülerkreis) засяродзіцца на сітуацыі ў экуменічным руху, у прыватнасці, адносінах з англіканамі і лютэранамі, паінфармавала швейцарскае каталіцкае агенцтва “KIPA/APIC” 13 ліпеня. 30 членаў кола студэнтаў, пераважна нямецкамоўных тэолагаў, збяруцца 1 і 2 верасня ў папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.

Сустрэчы праводзяцца рэгулярна з 1970-х гадоў, калі цяперашні Папа быў прафесарам тэалогіі ў Рэгенсбургскім універсітэце. Яны працягвалі адбывацца нават тады, калі Ратцынгер сышоў з універсітэту і спачатку стаў у 1976 г. арцыбіскупам Мюнхенскім, а затым у 1982 г. прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння. Нават пасля таго як ён быў абраны на Пасад св. Пятра, “Кола вучняў Ратцынгера” працягвае свае штогадовыя сустрэчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.