2012-07-12 14:51:45

“L’Osservatore Romano”: рабы ў Еўропе


RealAudioMP3 “На тэрыторыі Еўрасаюза знаходзіцца амаль мільён чалавек, пераважна жанчын, якія жывуць ва ўмовах рабства, сексуальнай няволі і прымушэння да цяжкай працы”, - адзначае сённяшняя “L’Ossevatore Romano”. Аналізуючы справаздачу Міжнаронай арганізацыі абароны працы, прадстаўленую на сесіі ААН у Жэневе 11 ліпеня, ватыканскае выданне адзначае, што сексуальнаму выкарыстанню, падлягаюць пераважна жанчыны з Азіі, Афрыкі, а таксама Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, а вось да цяжкай працы прымушаюцца пераважна грамадзяне Еўрапейскага Саюза. Гэты феномен найбольш распаўсюджаны ў сферы сельскай гаспадаркі, хатняй працы, на маленькіх прадспрыемствах і будаўніцтве. “Ахвяры падманваюцца адгукаючыся на прапановы працы, а потым бачаць, што ўмовы аказваюцца горшыя за тыя, якіх яны чакалі”, - адзначаецца ў справаздачы. Акрамя таго, даследванне Арганізацыі абароны працы выявіла шматлікія выпадкі, калі дарослыя і дзеці прымушаюцца да незаконнай эканамічнай дзейнасці, у прыватнасці да жабрацтва.

Адзначаецца, што значны прагрэс быў дасягнуты ў сферы барацьбы з сексуальным рабствам і прымушэннем да цяжкай працы у Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Польшчы, Партугаліі і Румыніі, аднак патрабуецца далейшая дзейнасць у гэтым накірунку. У прыватнасці, міжнароднай супольнасцю было выпрацавана супольнае акрэсленне паняцця “прымусовая праца”, якой называюць “усялякія віды працы і паслуг, якія асоба выконвае пад пагрозай пакарання ці не добраахвотна”, - адзначае “L’Ossevatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.