2012-07-12 14:29:21

Прэм’ер Вялікабрытаніі за нашэнне рэлігійных сімвалаў на прыцы


RealAudioMP3 Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран лічыць, што трэба дазволіць нашэнне рэлігійных сімвалаў на працы. Як паведамілі 12 ліпеня брытанскія СМІ падчас свайго ўчарашняга выступлення на тэлебачанні Камеран заявіў аб неабходнасці хуткай змены адпаведнага закону. Кансерватыўны дэпутат Дэвід Дэвіс спытаў яго аб выпадку бортправадніцы брытанскіх авіяліній Надзі Эвэйда, якой забаранілі насіць нацельны крыжык падчас працы. Супрацоўніца авіякампаніі звярнулася спачатку ў брытанскі суд, пасля адмовы якога яе справу разглядае Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Эвэйда, член пяцідзесятніцкай супольнасці, была зволнена з працы ў верасні 2006 г. пасля таго, як адмовілася здымаць срэбны крыжык падчас палётаў. Пасля змены ўніформы “British Airways”, праз год яна вярнулася на сваё працоўнае месца. Пакрый новага адзення рабіў нябачным нацельны крыжык. Надзі Эвэйда сцвярджае, што, напрыклад, мусульмане і сікхі могуць насіць сваё рэлігійнае адзенне. Такім чынам, хрысціяне падвяргаюцца дыскрымінацыі, калі іх прымушаюць хаваць сімвалы сваёй веры.

Кэмеран заявіў, што ён выступае ў абарону права нашэння рэлігійных сімвалаў на працоўным месцы. Гэта належыць да “фундаментальных свабод”, сказаў прэмер-міністр.







All the contents on this site are copyrighted ©.