2012-07-11 13:14:47

СДМ 2013: “Хрыстатэка” ад лепшых каталіцкіх ды-джэяў


RealAudioMP3 Музыка ў стылі тэхна, хаўс, хіп-хоп ад лепшых каталіцкіх ды-джэяў будзе гучаць у Рыа-дэ-Жанейра ў рамках евангелізацыйнай ініцыятывы пад назвай “Хрыстатэка”. Яе мэта заключаецца ў тым, каб дапамагчы маладым людзям праводзіць час у забаве адначасова рыхтуючыся да Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць ў гэтым бразільскім горадзе ў ліпені 2013 г. Ідэя праводзіць падобныя мерапрыемствы нарадзілася ў 2011 г. у святара з дыяцэзіі Сан-Паўло, кс. Джозэфа Энтоні, вядомага таксама як ды-джэй ПадрэДы-джэй Зэтон. Паводле яго слоў, “Хрыстатэка” з’яўляецца нечым большым, чым проста дыскатэкай. Гэта месца, дзе маладыя людзі могуць сустракацца, слухаць музыку і таньчыць, але таксама асяроддзем, дзе яны могуць сустрэцца са святарамі і місіянерамі. Тут ёсць магчымасць паразмаўляць не толькі аб павярхоўных рэчах, але таксама аб глыбокіх уласных чаканнях ад жыцця, надзеях і веры. “Хрыстатэка” адбываецца кожную першую і другую нядзелі месяца ў адным з клубаў Рыа-дэ-Жанейра.








All the contents on this site are copyrighted ©.