2012-07-11 12:59:07

Пагадненне паміж Святым Пасадам і Ізраілем можа быць падпісана да канца года


RealAudioMP3 “Мы сур’ёзна ставімся да падпісання эканамічнага пагаднення са Святым Пасадам. Наступнае пленарнае пасяджэнне адбудзецца ў снежні, але гэта не азначае, што мы не можам падпісаць яго раней”, - заявіў пасол Ізраіля пры Святым Пасадзе Мардэхай Леві, які ў гэтыя дні заканчвае сваю дыпламатычную місію. За чатыры гады сваё працы ў якасці пасла, Леві сканцэнтраваўся на перамовах па эканамічных пытаннях, якія даўно стаяць перад дзяржавамі. Ён заявіў, што на дадзены момант трэба вырашыць некаторыя моманты, звязаныя з паўнамоцтвамі муніцыпалітэта Іерусаліма і нацыянальных паркаў, якія з’яўляюцца ў Ізраілі юрыдычнымі асобамі. Леві сказаў, што з ратыфікацыяй Пагаднення ў ізраільскім парламенце “не павінна быць ніякіх праблем”. Ён лічыць, што гэта будзе выдатны вынік для дзвюх дзяржаў. “Для Ізраіля Пагадненне стане крокам да нармалізацыі адносін са Святым Пасадам, паглыблення працэсаў прымірэння, і больш шырокага супрацоўніцтва ў супрацьстаянні антысемітызму і антыяўрэйскім настроям” , - заявіў пасол Ізраіля пры Святым Пасадзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.