2012-07-11 13:42:13

Нямецкі суд выступіў у абарону гонару Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Гарадскі суд Гамбурга забараніў распаўсюджванне апошняга нумару сатырычнага часопісу “Titаnic”, на старонкай якога былі змешчаны выявы Бэнэдыкта XVI абразлівага зместу. “Мы вельмі рады гэтаму хуткаму рашэнню гамбургскага суда”, якое “дае зразумець, што сатырай не з’яўляюцца выявы, якія абражаюць чалавека”, адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Канферэнцыі Біскупаў Германіі. Падкрэсліваецца, што падобным фотамантажом, часопіс “перакрочыў усе дазволеныя рамкі”. Прэс-сакратар нямецкага епіскапату Маціяс Коп, назваў інцыдэнт “парушэннем асабістых правоў Папы”. Суд вырашыў, што нумар выдання не можа распаўсюджвацца, а тыя асобнікі, якія ўжо патрапілі на паліцы кіёскаў павінны быць адазваны. Акрамя таго, суд забараніў распаўсюджваць копіі старонак выдання праз інтэрнэт.








All the contents on this site are copyrighted ©.