Нямецкі епіскапат выпусціў гід па карыстанні сацыяльнымі сеткамі
Канферэнцыя Біскупаў
Германіі 11 ліпеня ў Боне апублікавала “Гід па карыстанні сацыяльнымі медыя”, у якім
заключаны рэкамендацыі Каталіцкага Касцёла адносна паводзін сваіх супрацоўнікаў падчас
карыстання сацыяльнымі сеткамі. “Нямецкі епіскапат адобрыў выкарыстанне сацыяльных
сетак, якія сталі неад’емнай часткай жыцця многіх людзей”, - гаворыцца ў заяве, таму
што яны “ствараюць новыя формы зносін і новую культуру дыялогу”. Даведнік імкнецца
нагадаць правілы карыстання і паводзін у сацыяльных медыя. Яго аўтары ўпэўнены, што
як сведкі Евангелля, супрацоўнікі могуць дзяліцца сваёй верай і рабіць гэта, кіруючыся
прынцыпамі правільнага стылю, асабліва ў выпадку спрэчных дыскусій, і павагі да іншых
рэлігій і розных меркаванняў. Выкарыстанне сацыяльных сетак, сцвярджаюць стваральнікі
гіда, варта разглядаць як “захапляльны выклік, які варта прыняць”.