Святы Пасад тлумачыць казус славацкага арцыбіскупа
Апостальская нунцыятура
ў Славакіі выступіла з заявай ад імя Святога Пасаду, у якой патлумачыла сітуацыю з
нядаўняй адстаўкай арцыбіскупа Трнавы Роберта Безака. “У сувязі са шматлікімі сігналамі,
якія накіроўваліся непасрэдна ў Ватыкан ад святароў і вернікаў, аб пастырскай сітуацыі
ў архідыяцэзіі Трнава, кардынал Дзяржсакратар упаўнаважыў Кангрэгацыю па справах Духавенства
падрыхтаваць апостальскую візітацыю гэтага мясцовага Касцёла, з мэтай праверкі скаргаў”,
- гаворыцца ў заяве. Візітацыя адбыласяся з 22 студзеня па 1 лютага 2012 г. Яе ўзначаліў
чэшскі біскуп Ян Баксант. Вынікі былі накіраваны для разгляду ў Кангрэгацыю па справах
Духавенства. Пасля гэтага Кангрэгацыя па справах Біскупаў паведаміла біскупа Безака
аб самых важных момантаў, якія тычацца яго і яго пастырскай дзейнасці, і папрасіла
яго даць ім ацэнку і прадставіць сваё меркаванне. Пасля дбайнага разгляду сітуацыі,
Святы Айцец вырашыў прасіць біскупа Безака адмовіцца ад кіравання Трнаўскай архідыяцэзіяй.
Пасля адмовы апошняга, Бэнэдыкт XVI вызваліў яго ад пасады і рашэнне было апублікавана
2 ліпеня 2012 г.
Святы Пасад выказвае “глыбокае шкадаванне” з нагоды таго,
што біскуп Безак паскорыў публікацыю гэтай інфармацыі і, такім чынам, “парушыў папскую
таямніцу”. Апостальская нунцыятура просіць славацкіх вернікаў “прыняць рашэнне Святога
Айца добраахвотна і ў духу веры”, і спадзяецца на “умацаванне адзінства Касцёла ў
краіне”.