2012-07-10 15:47:00

Лідэр англіканскіх канвертытаў: калі стаў католікам, адчуваю сябе як дома


RealAudioMP3 Кс. прэлат Кейт Ньютан, былы англіканскі епіскап, а зараз кіраўнік Персанальнага ардынарыята Маці Божай Уолсінгемскай у Вялікабрытаніі, у інтэрв’ю агенцтву “SIR” адзначыў, што адчувае сябе ў Каталіцкім Касцёле як дома. Святар распавёў аб дарозе свайго паклікання, якое адчуў 60-х гадах прошлага стагоддзя, калі католікі і англікане вялі інтэнсіўны экуменічны дыялог пасля заканчэння ІІ Ватыканскага Сабору. “Падчас той экуменічнай дзейнасці мы заставілі старое суперніцтва і пачалі думаць, што аб’яднанне з Каталіцкім Касцёлам магчымае”, - прызнаўся былы англіканскі епіскап. Ён з горыччу дадаў, што, калі ўзніклі непераадольныя перашкоды, зразумеў, што аб’яднання не здарыцца, прынамсі падчас яго жыцця.

Кс. Ньютан нагадаў, што менавіта ён стаяў на чале вернікаў, якія выступалі супраць святарскіх пасвячэнняў жанчын у Англіканскай Царкве. “У 2008 г. з іншым англіканскім епіскапам (...) я прыбыў у Рым, дзе сустрэўся з кардыналамі Вальтэрам Касперам і Уільямам Левадай”, - распавёў кіраўнік ардынарыяту для былых англікан. Кс. Ньютан падкрэсліў, што ўжо тады пачала працаваць ватыканская камісія, мэтай якой быў разгляд магчымасцяў пераходу ангікан у поўнае адзінства з Каталіцкім Касцёлам. “Я здзіўляюся, чаму раней не стаў католікам. Я вельмі радаваўся, калі была апублікавана Апостальская канстытуцыя “Anglicanorum coetibus”, - прызнаўся прэлат і дадаў, што яму было вельмі цяжка пакінуць ўсё.

Кс. Ньютан паінфармаваў, што сёння ў структурах Ардынарыята працуе 80 святароў сярод прыкладна 1,5 тыс. вернікаў. Ён лічыць, што іх колькасць будзе пастаянна расці, бо многія англікане хочуць прыняць каталіцкую веру.








All the contents on this site are copyrighted ©.