2012-07-10 12:11:33

Кіраўнік вышэйшай судовай інстанцыі Святога Пасаду аб “Vatileaks”


RealAudioMP3 Прэфект Вярхоўнага Трыбуналу Апостальскай сігнатуры, вышэйшай судовай інстанцыі Святога Пасаду, арцыбіскуп Рэйманд Лео Бёрк ахарактэрызаваў хвалю ўцечак канфідэнцыйных дакументаў, як адно з “найбольш цяжкіх злачынстваў” і папярэдзіў, што вінаватыя павінны быць знойдзены і “належным чынам асуджаны”. Ён заявіў, што прыватнасць камунікацыі Бэнэдыкта XVI павінна захоўвацца для таго, каб Папа выконваў сваю працу на службе Касцёлу.

“За гэтым пытаннем не хаваецца нічога, апроч павагі і свабоды сумлення”, - заявіў амерыканскі кардынал журналістам 9 ліпеня, пасля свайго выступлення на канферэнцыі ў ірландскім Корк. Ён дадаў, што быў узрушаны тым, што адбылося падчас падзей, названых “Vatileaks”. “Я веру і малюся, што гэтыя людзі будуць знойдзены, і да іх будуць прыменены належныя санкцыі”, - сказаў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.