2012-07-10 15:17:02

Бэнэдыкт ХVI спачувае ў сувязі са смерцю кардынала Эудженіў Араужу Салеша


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя бразільскага арцыбіскупа Хоао Орані Тэмпеста ў сувязі са смерцю кардынала Эудженіў Араужу Салеша, арцыбіскупа Рыа-дэ-Жанейра на пенсіі. У тэлеграме Пантыфік адзначыў, што памёршы іерарх быў “бясстрашным пастырам” і “сапраўдным сведкам Евангелля”. Ён паказваў усім шлях праўды, любові, служэння супольнасці і пастаяннай увагі да найбольш патрабуючых. Святы Айцец падкрэсліў, што кардынал Араужу Салеш ажыццявіў у жыцці сваю біскупскую місію, становячыся для ўсіх жыхароў Бразіліі надзейным пунктам адліку і сведкам вернасці Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.