2012-07-09 12:49:33

Сербскі Патрыярх запрашае Папу на святкаванне юбілею Міланскага эдыкта


RealAudioMP3 Сербскі праваслаўны Патрыярх Ірыней І з радасцю б прывітаў Бэнэдыкта XVI у сваёй краіне. Аб гэтым іерарх расказаў у інтэрв’ю аўстрыйскаму агенцтву “Kathpress” гаворачы аб маючых адбыцца ў Нішы ўрачыстасцях святкавання 1700-годдзя Міланскага эдыкта – дакумента імператара Канстанціна, які паклаў канец пераледу хрысціян у Рымскай Імперыі. На думку Патрыярха Ірынея прысутнасць Папы на святкаванні паспрыяла бы большаму адзінству паміж Цэрквамі. У сваю чаргу Апостальскі нунцый ў Сербіі арцыбіскуп Арланда Антаніні адзаначыў, што хутчэй за ўсё удзел ва ўрачыстацях, прыме спецыяльная дэлегацыя Святога Пасаду, якую ўзначаліць старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох.








All the contents on this site are copyrighted ©.