2012-07-09 13:08:55

Рыа-дэ-Жанейра: евангелізацыя на вуліцах перад Сусветнымі днямі моладзі


RealAudioMP3 У Рыа-дэ-Жанейра пройдзе евангелізацыйнае мерапрыемства ў рамках падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца у гэтым бразільскім горадзе ў ліпені 2013 года. 9-15 ліпеня каля 350 маладых людзей будуць прапаведваць на вуліцах, пляжах і ў гарадскім транспарце. На вуліцах Рыа-дэ-Жанейра, можна будзе пабачыць тэатральныя пастаноўкі, танцы і паслухаць спевы ў цэнтры якіх будзе заклік да аднаўлення веры. Кульмінацыйным момантам місіянерскага тыдня стане св. Імша якую будзе цэлебраваць старшыня арганізацыйнага камітэта Сусветных дзён моладзі, арцыбіскуп Рыа-дэ-Жанэйра Арані Тэмпеста. Яшчэ адной евангелізацыйнай ініцыятывай стане пяцікіламетровы прабег пад назвай “Жыві верай”. Спартыўнае мерапрыемтсва пройдзе 22 ліпеня ва ўсіх дыяцэзіях Бразіліі. Паводле арганізатараў, мэтай мерапрыемства стане заахвочванне да ўдзелу ў Сусветных днях моладзі і евангелізацыя праз спорт. Таксама гэты прабег стане выразам пастырскага клопату Касцёла ў Бразіліі аб здароўі вернікаў, лічаць арганізатары мерапрыемства.








All the contents on this site are copyrighted ©.