2012-07-08 14:06:58

Бэнэдыкт ХVI перад “Анёл Панскі”: Езус з’яўляецца найбольшым цудам сусвету


RealAudioMP3 8 ліпеня Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі да яго летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа, блізка Рыма, каб прыняць удзел у традыцыйнай нядзельнай малітве “Анёл Панскі”. У кароткай прамове перад малітвай, Святы Айцец паразважаў аб фрагменце Евангелля, прадстаўленым сёння Касцёлу евангелістам Маркам. “Дарагія браты і сёстры- сказаў Папа. Жадаю коратка спыніцца над фрагментам Евангелля з сённяшянй нядзелі, над тэкстам, з якога паходзіць вядомае выказванне: “Nemo propheta in patria”, гэта значыць, што ніякі прарок не ёсць добра вітаны сярод свайго народа, які бачыў Яго як выхоўваўся. Сапраўды, калі Езус, маючы каля трыццаці гадоў, пакінуў Назарэт і пачаў прапаведваць і здзяйсняць аздараўленні ў іншых месцах, аднаго разу вярнуўся на сваю бацькаўшчыну і пачаў навучаць у сінагозе. Многія, хто слухаў, “здзіўляліся” з Яго мудрасці і ведаючы пра Яго як “Сына Марыі” і “цясляра”, які жыў сярод іх, замест прыняць Яго з верай, абураліся на Яго. ( Мк 6,2-3). Гэта зразумела, таму што знаёмства на чалавечай плоскасці часта перашкаджае выйсці за межы сябе, і адкрыцца на боскае вымярэнне. Сам Езус дае як прыклад вопыт прарокаў Ізраіля, якія менавіта ў сваёй бацькаўшчыне былі аб’ектам пагарды і Ён атаясамлівае сябе з імі. У сувязі з гэтым духоўным закрыццём, Езус не мог учыніць у Назарэце “ніякага цуду, толькі на некалькіх хворых усклаў рукі і аздаравіў іх” (Мк 6,5). Сапраўды цуды Хрыста – гэта не дэманстрпацыя сілы, але знакі любові Бога, якая рэалізуецца там дзе сустракае веру чалавека. Арыген напісаў: “Так, як для целаў існуе натуральная цяга адных да другіх, як магніта да жалеза.... так і вера аказваё сваю захапленне боскай сілай” (Commento al Vangelo di Matteo 10, 19).

Таму здаецца, што Езус надае, так сказаць, сэнс кепскаму прыёму, які Ён сустракае ў Назарэце. Аднак, у канцы расказу мы знаходзім заўвагу, якая кажа аб чымсці адваротным. Евангеліст піша, што Езус “дзівіўся іх бязвер’ю” ( Мк 6,6). Здзіўленню сваіх зямлякоў, якія абураліся, адказвае здзіўленне Езуса. Ён, у пэўным сэнсе, таксама абураецца! Хаця ведаў, што ніводзін прарок не быў добра прыняты ў сваёй радзіме, аднак закрыццё сэрца свайго народа застаецца Яму незразумелым, таямнічым: як гэта магчыма, што яны не распазналі святла Праўды? Чаму не адкрываюцца яны на дабрыню Бога, які захацеў прыняць наша чалавецтва? На самой справе, чалавек на імя Езуса з Назарэта з’яўляецца празрыстасцю Бога, у Ім Бог жыве поўнасцю. І калі мы шукаем заўсёды іншых знакаў, іншых цудаў, мы не разумеем, што сапраўдным Знакам з’яўляецца Ён- Бог, які стаў чалавекам. Гэта Ён з’яўляецца найбольшым цудам сусвету: усёй любоўю Бога, якая пасялілася ў чалавечым сэрцы, у асобе чалавека.

Тая, якая поўнасцю зразумела гэту рэчаіснасць,была Найсвяцейшая Панна Марыя, шчаслівая, бо паверыла ( Лк 1,45). Марыя не гневаецца на свайго Сына: Яе захапленне да Яго поўнае веры, любові і радасці, калі бачыць Яго так чалавечым і адначасова так боскім. Навучымся ад Яе, нашай Маці ў веры, прызнаць ў чалавечнасці Хрыста ідэальнае адкрыццё Бога.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа асабліва прывітаў жыхароў Кастэль Гандольфа, куды ён прыбыў пару длзён таму на свой летні адпачынак. Пантыфік сардэчна прывітаў мясцовую супольнасць і пажадаў ўсім сем’ям , каб знайшлі час на адпачынак і папаўненне сваіх фізічных і духоўных сілаў.

Затым Папа прывітаў польскіх пілігрымаў. Запэўніў іх у сваёй малітве за мір разам з паслядоўнікамі іншых рэлігій, якія сёння позным верачарм збяруцца ў былым канцлагеры ў Майданку.








All the contents on this site are copyrighted ©.