2012-07-08 10:59:23

Арцыбіскуп Тамазі: рэлігійная свабода толькі ў тэорыі


RealAudioMP3 “У сучасным свеце ўсё больш павялічваецца разрыў паміж рэлігійнай свабодай ў тэорыі і на прыктыцы”, - сказаў арцыбіскуп Сільвано Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх распавёў, што Святы Пасад заўсёды выказвае сваё занепакоенне па прычыне парушэння рэлігійнай свабоды ў свеце. Ён адзначыў, што ў многіх краінах існуе гвалт у дачынені да рэлігійных супольнасцей. Арцыбіскуп Тамазі нагадаў вельмі абуральныя выпадкі, якія здарыліся ў Нігерыі і ў Кеніі, дзе на веруючых, перш за ўсё, хрысціян, якія збіраліся на малітве, кідалі бомбы, якія спрычынілі шмат смерцяў.

“Я занепакоены ростам гвалту ў дачыненні да рэлігійных супольнасцяў, асабліва хрысціянскіх рэлігійных меншасцяў. Я яшчэ раз сказаў на форуме ААН, што калі будзе паважацца свабода слова, рэлігіі, самыя глыбокія перакананні людзей ў іх краінах, тады іншыя чалавечыя правы будуць паважацца”, - сказаў пастанны назіральнік Апостальскай Сталіцы.

Дыпламат дадаў, што існуе сувязь паміж павагай правоў чалаека і рэлігійнай свабодай ў прыватнасці, якая дае магчымасць жыць ў згодзе і спрыяе прагрэсу краін, якія знаходзяцца на шляду да развіцця. “Такім чынам здаровыя і творчыя сілы насельніцтва будуць выкарыстаны для агульнага дабра краіны, а не скіраваныя да стварання канфліктаў ці нянавісці, якія прыносяць толькі смерць і разбурэнне”, сказаў прадстаўнік Святога Пасада.

Арцыбіскуп Тамазі таксама нагадаў, што і ў краінах Захаду, хаця не ажыццяўляецца фізічнае насілле ў дачыненні да рэлігіі, але “ствараецца такі стыль жыцця і спосаб мыслення, якія пакідаюць мала месца для рэлігійных перакананняў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.