2012-07-07 14:53:05

Хрысціянскія лідэры Судана віншуюць краіну з першай гадавінай незалежнасці


RealAudioMP3 9 ліпеня Паўднёвы Судан адзначае першую гадавіну сваёй незалежнасці. З гэтай нагоды каталіцкія і англіканскія іерархі краіны скіравалі спецыяльнае сумеснае пасланне. У ім іерархі нагадалі аб шматлікіх поспехах дасягнутых маладой краінай ў многіх галінах, што дае “пачуццё вялікага гонару і нацыянальнай ідэнтычнасці”. Аднак у той жа час, яны звярнулі ўвагу на адмоўныя бакі, перш за ўсё на карупцыю і этнічныя канфлікты, а таксама на малую ролю прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій ў распрацоўцы новай Канстытуцыі краіны. Акрамя таго ў пасланні звяртаецца ўвага на дрэнныя адносіны паміж Суданам і Паўднёвым Суданам. “Мы заклікаем нашых братоў і сясцёр не браць у рукі зброю, але працаваць разам на карысць дэмакратыі ў абодвух краінах”, - напісалі іерархі.

Прадстаўнікі Касцёла і Англіканскай Царквы адзначылі, што першая гадавіна незалежнасці Паўднёвага Судана з’яўляецца магчымасцю для дзяржавы, Касцёла і народа краіны, каб спраўдзілася мара аб “двух дэмакратычных і свабодных дзяржавах, у якіх людзі розных рэлігій, этнічных груп, культур і моваў, будуць карыстацца тымі самымі чалавечымі правамі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.