2012-07-07 12:33:55

Кс. Ламбардзі аб візіце Папы ў Нэмі


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі нагадаў, што 9 ліпеня Бэнэдыкт XVI здзейніць кароткі візіт у дом айцоў-вербістаў у Нэмі. У сваёй штотыднёвай рубрыцы на нашым радыё “Octava Dies” кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы падкрэсліў, што Папа прыбудзе не толькі, каб прывітаць настаяцеляў і ўдзельнікаў капітулы вядомага місійнага манаскага інстытута, але таксама таму, што ў гэтым месцы ў 1965 г. ён – малады тэолаг, эксперт на ІІ Ватыканскім Саборы – прымаў удзел у сустрэчах, падчас якіх, распрацоўваліся дакументы Сабора – “у жывой атмасферы вывучэння, дыскусій і малітвы, якая суправаджалала і рыхтавала пасяджэнні Айцоў у базыліцы св. Пятра”.

“На днях, у адным цудоўным інтэрв’ю, кардынал Туччы узгадваў аб аналагічнай працы ў Арычча, дзе рыхтавалася канстытуцыя “Gaudium et spes” аб Касцёле ў сучасным свеце, пры актыўным удзеле маладога біскупа Вайтылы. Яго выступленне паўплывала на фармуліроўку знакамітай фразы: “Таямніца чалавека па-сапраўднаму высвятляецца толькі ў таямніцы ўцелаўлёнага Слова”, якая, не выпадкова, стала найбольш часта цытаванай Янам Паўлам ІІ”, - адзначыў езуіт.

Кс. Ламбардзі адзначыў, што сёння засталося ў жывых каля 30 удзельнікаў Сабора, сярод Айцоў і экспертаў. “Іх сведчанні выклікаюць эмоцыі ў тых, хто як і мы – няхай незадзейнічаных непасрэдна, аднак добра памятае час незвычайнай стараннасці, энтузіазма і надзеі”, - сказаў езуіт. “Пажадаем, каб 50-годдзе, якое мы рыхтуемся адзначаць у кастрычніку стала нагодай для таго, каб зноў злучыцца з той атмасферай слухання Духа, так, каб таксама і сучаснае перачытанне тэкстаў адбывалася ў адпаведнасці з лініяй “гэрменэўтыкі рэформы, працяглага абнаўлення адзінага суб’екта-Касцёла, які Пан нам падарыў, які расце ў часе і развіваецца, застаючыся аднак, заўсёды самім сабой, адзіным суб’екат пілігрымуючага Народа Божага”, - адзаначыў дырэктар Ватыканскага радыё. “Так мудра нас заклікае Ёзэф Ратцынгер, прывілеяваны сведка і больш чым аўтарытэтны, тады саборавы эксперт, а сёння Папа”, - падсумаваў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.