2012-07-07 13:48:12

Касмічныя тэхналогіі і архівацыя манускрыптаў з Ватыканскай Бібліятэкі


RealAudioMP3 Існуе адна нечаканая сувязь паміж 80 тыс. старажытных манускрыптаў, што захоўваюцца ў Ватыканскай Апостальскай Бібліятэцы і сучаснымі касмічнымі тэхналогіямі. Яна заключаецца ў тым, што Ватыканская Бібліятэка з’яўляецца адзінай ў свеце, якая вырашыла заархівіраваць уласныя манускрыпты ў лічбавым фармаце Fits (Flexible Images Transport System). Гэты фрамат выкарыстоўваеца яшчэ з 1960-х г. касмічным агенцтвам “Nasa”, для архівацыі інфармацыі з астранамічных місій. У інтэрв’ю нашаму радыё, каардынатар аддзела інфарматыкі Апостальскай Бібліятэкі Лучана Амэнці расказаў, што выбар дадзенага фармату для захавання лічбавых выяваў каштоўных манускрыптаў, быў абраны з улікам яко асаблівай надзейнасці, доўгатрываласці, даступнасці і неабмежаванасці памеру захаванага ў ім дакумента.

“Архівацыя з’ўляецца даволі складаным працэсам, бо яе аб’екты дастаткова хрупкія. Аднак, выкарыстоўваючы лепшыя тэхналогіі, мы абмяжоўваем сваю працу толькі ўважлівым кантролем за матэрыялам з якім працуем, бо, канешне, скарб, які мы захоўваем – гэта манускрыпты і такім чынам можаце ўявіць, што ніводная іх частка не можа быць знішчана ці пашкоджана падчас працэсу архівацыі”, - расказаў супрацоўнік бібліятэкі.

Лачана Амэнці расказаў, што фармат Fits выкбольшасць міжнародных устаноў, якія атрымліваюць інфармацыю з касмічных спадарожнікаў, а таксама прадпрыемствы, якія працуюць у галіне біямедыцыны і атамнай медыцыны.








All the contents on this site are copyrighted ©.