2012-07-07 12:34:05

Бэнэдыкт XVI прызначыў легата на ўрачыстасць у Казахстане


RealAudioMP3 7 ліпеня Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Анджэла Садана, дэкана Калегіі Кардыналаў Папскім легатам на ўрачыстасць кансэкрацыі катэдральнага касцёла імя Маці Божай Фацімскай у Карагандзе. Урачыстасць адбудзецца 9 верасня 2012 г. Кардынал Садана ўжо прыязджаў у гэты горад у Казахстане вясной 2003 г. у якасці Дзяржсакратара Яго Святасці Яна Паўла ІІ, для таго, каб асвяціць вуглавы камень, на якім узводзілася святыня. З 2005 па 2011 г. працягвалася будаўніцтва касцёла па спецыяльным праекце карагандзінскага архітэктара В. Сяргеева ў неагатыцкім стылі. Вышыня яго вежаў дасягае 40 м, што робіць святыню адным з самых высокіх будынкаў у горадзе. Акрамя таго катэдральны касцёл імя Маці Божай Фацімскай з’яўляецца самым вялікім храмам у Казахстане. Пры святыні была пабудавана курыя Біскупа Карагандзінскага, якім з 5 лютага 2011 г. з’яўляецца іерарх з Польшчы Януш Калета.

Кансэкрацыя новай катэдры з’яўляецца значнай падзеяй у гісторыі каталіцтва ў Казахстане, улічваючы тое, што яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму каталіцкія набажэнствы праводзіліся тут патаемна і ў памяшканнях не прызначаных для гэтага.








All the contents on this site are copyrighted ©.