2012-07-06 13:08:19

Надпісы на рымскіх базыліках зацікавілі гісторыкаў


RealAudioMP3 Вывучэннем уяўленняў аб папскім двары ў сярэднявечных надпісах і сведчаннях эпохі пачатку Новага часу займаецца міжнародная канферэнцыя, якая праходзіць у гэтыя дні ў Нямецкім гістарычным інстытуце ў Рыме. Праграма ўключае ў сябе даклады аб эпіграфічных сведчаннях у базыліцы св. Пятра і касцёле Санта Марыя дэль Аніма, які належыць нямецкамоўнай каталіцкай супольнасці італьянскай сталіцы. У цэнтры ўвагі даследчыкаў знаходзяцца таксама надпісы ў касцёле нямецкай семінарыі ў Кампа Санта побач з базылікай св. Пятра. Сімпозіум, які носіць назву “Папскі двор і яго становішча ў эпіграфічных сведчаннях паміж 700 і 1700 гадамі”, сабраў каля 70 гісторыкаў і філолагаў пераважна з нямецкамоўных краін. Яго арганізатарамі выступаюць гісторык з Майнца Эберхард Нікіч, які працуе ў Нямецкім гістарычным інстытуце, і яго калегі з Мюнхена і Цюрыха.







All the contents on this site are copyrighted ©.