2012-07-06 11:04:47

Бэнэдыкт ХVI здзейсніць прыватны візіт у італьянскі горад Нэмі


RealAudioMP3 9 ліпеня Бэнэдыкт ХVI здзейсніць прыватны візіт у дом айцоў-вербістаў у Нэмі, дзе ён спыняўся ў 1964 г. падчас свайго ўдзелу ў працах ІІ Ватыканскага Сабору. У той час у доме айцоў з Кангрэгацыі Божага Слова знаходзілася сядзіба рэдакцыйнага камітэта, які распрацоўваў праект саборнага дакументу аб місіянерскай дзейнасці Касцёла “Ad Gentes”. У склад камітэта тады ўваходзіў і нямецкі тэолаг, 37-гадовы прафесар Ёзэф Ратцынгер, які з’яўляўся саборным экспертам. Кіраўніком гэтага органу быў абраны генеральны настаяцель Кангрэгацыі Божага Слова кс. Ёганес Шутэ, што запрасіў членаў размясціцца ў кляштары вербістаў, харазматам якіх з’яўляецца місіянерская праца. 12-16 студзеня 1965 г. камітэт правёў першую сустрэчу ў Нэмі. Яго працы доўжыліся амаль год і былі прадстаўлены 7 снежня 1965 г. Дэкрэт “Ad Gentes” стаў апошнім дакументам, прынятым Саборам. За яго прагаласавала 2394 саборных айцы. Толькі 5 было супраць. Гэта быў абсалютны рэкорд; ніводзін іншы саборны дакумент не здабыў такой колькасці галасоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.