2012-07-05 13:39:01

У Ватыкане падвялі вынікі 2011 фінансавага году


RealAudioMP3 3-4 ліпеня ў Ватыкане прайшла сустрэча Рады Кардыналаў па вывучэнні арганізацыйных і эканамічных праблем Апостальскай Сталіцы, якую узначаліў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. У ёй прынялі ўдзел кардыналы з розных краін свету, а таксама кіраўніцтва прэфектуры па эканамічных справах Апостальскай Сталіцы, Губернатарата Дзяржавы Ватыкан і Ватыканскага радыё. Іерархі пазнаёміліся з фінансавымі расходамі Апостальскай Сталіцы за 2011 г., якія перавысілі запланаваны бюджэт на 14 млн. 890 тыс. еўра, у сувязі з негатыўным уплывам сустветнага фінансавага крызісу. Адзначаецца, што найбольшыя выдаткі пайшлі на дзейнасць сродкаў масавай камунікацыі. Акрамя таго, бюджэт Губернатарата Ватыкана на 2011 г., які з’яўляецца незалежным ад Апостальскай Сталіцы, быў закрыты ў 2011 г. з прафіцытам у 22 млн. еўра. Асноўным укладам у даходы Ватыкана стала дзейнасць Ватыканскіх музеяў, якая прынесла 91 млн. 300 тыс. еўра, што амаль на 10 млн. больш чым у 2010 г. Адзначаецца, што за мінулы год музей наведала больш за 5 млн. чалавек. Гэты факт сведчыць аб сусветнай прэстыжнасці Ватыканскіх музеяў.

У справаздачы адзначаецца, што амаль на 2 млн. долараў, у параўнанні з 2010 г., узрасла сума ахвяраванняў “Кола св. Пятра” на дабрачынную дзейнасць Святога Айца. Калі у 2010 г. было ахвяравана амаль 68 млн. долараў, то ў 2011 г. амаль 70 млн.. Таксама ўзрасла колькасць ахвярававанняў з боку сусветных касцёльных устаноў на дзейнасць Апостальскай Сталіцы, з 27 млн. долараў да 32 млн. Інстытут рэлігійных спраў, ён жа Ватыканскі банк, ахвяраваў 49 млн. еўра на апостальскую і дабрачынную дзейнасць Святога Айца.

Удзельнікі сустрэчы ў Ватыкане выразілі імкненне спрыяць далейшаму паляпшэнню кіравання фінансавымі рэсурсамі Апостальскай Сталіцы і выказалі вялікую ўдзечнасць шматлікім ахвярадаўцам, дзякуючы якім Касцёл можа ажыццяўляць дабрачынную і апостальскую дзейнасць ва ўсім свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.