2012-07-05 11:59:00

Святы Пасад робіць крокі да большай празрыстасці сваіх фінансаў


RealAudioMP3 4 ліпеня ўдзельнікамі пленарнай асамблеі “Moneyval” – камітэта экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мераў барацьбы з адмываннем грошай краін-членаў арганізацыі, была зацверджана справаздача па выніках праверкі ва ўстановах Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан.У спецыяльным паведамленні Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што, як прадугледжана працэдурамі “Moneyval”, канчатковая версія справаздачы, разам з вынікамі учарашняй сустрэчы, будзе накіравана Святому Пасаду для адпаведнай праверкі і каментарыяў. Дакумент таксама будзе апублікавана на сайце “Moneyval”. Дэлегацыя Апостальскай Сталіцы прымае ўдзел у пленарным пасяджэнні камітэта, якое праходзіць зараз у Страсбургу. Святы Пасад на ім прадстаўляе група спецыялістаў на чале з кс. прэлатам Этторэ Балестэро, падсакратаром па адносінах з дзяржавамі.

Супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і “Moneyval” абумоўлена імкненнем Апостальскай Сталіцы адаптаваць уласнае заканадаўства ў галіне барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму да міжнародных стандартаў. У рамках супрацоўніцтва на працягу 2011-2012 г. прашлі некалькі двухбаковых сустрэч паміж экспертамі “Moneyval” і супрацоўнікамі Дзяржсакратарыята, Губернатарата Дзяржавы Ватыкан і ватыканскай Жандармерыі. Падчас іх прадстаўнікі “Moneyval” высока ацанілі прадпрынятыя Апостальская Сталіцай крокі ў накірунку набліжэння фінансавага заканадаўства да міжнародных стандартаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.