Папа павіншаваў славакаў са святам святых Кірыла і Мятода
Бэнэдыкт ХVI скіраваў
спецыяльную тэлеграму на імя Прэзідэнта Славакіі Івана Гаспаравіча з нагоды свята
святых Кірыла і Мятода, якое ў гэтай краіне адзначаецца 5 ліпеня. “Жадаю вам, каб
сапраўдныя духоўныя каштоўнасці маглі стаць для кожнага з вас прычынай адноўленага
ўдзелу ў служэнні супольнаму дабру, спрыяючы данамізму і гармоніі ў грамадскім і сямейным
жыцці вашай краіны”, - напісаў Святы Айцец.
Галоўныя ўрачыстасці ў гонар святых
адбыліся ў Нітры. У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных і касцёльных уладаў.
Гэтыя святкаванні пачалі Юбілейны год святых Кірыла і Мятода, якія 1150 гадоў таму
пачалі прапаведваць Евангелле сярод народаў, якія жылі на тэрыторыі сённяшняй Славакіі.