2012-07-05 12:30:14

Маскоўскі Патрыярхат павіншаваў новага прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння


RealAudioMP3 У Маскоўскім Патрыярхаце павіншавалі Герхарда Людвіга Мюлера з прызначэннем на пасаду прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння і наданнем тытулу арцыбіскупа. “Прызначэнне Вас кіраўніком так важнай кангрэгацыі Святога Пасаду мне ўяўляецца знакам відавочнага прызнання Вашых шматлікіх тэалагічных прац і плённай дзейнасці ў акадэмічнай сферы”, - гаворыцца ў тэлеграме кіраўніка Сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна.

Як нагадаў іерарх, у свой час арцыбіскуп Мюлер стаў адным з самых маладых прафесараў Мюнхенскага ўніверсітэта, у якім на працягу 25 гадоў выкладаў на кафедры дагматычнай тэалогіі. Многія гады ён з’яўляўся членам камісіі па веравызнанні біскупскай канферэнцыі Германіі і Міжнароднай тэалагічнай камісіі.

“Нам памятны Ваш уклад у адраджэнне сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Канферэнцыяй Біскупаў Германіі, сустаршынёй якой Вы з’яўляліся. Шчыра спадзяюся, што плады гэтага дыялогу не страцяць свайго значэння і ў Вашай новай дзейнасці на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння", - напісаў Мітрапаліт Іларыён.







All the contents on this site are copyrighted ©.