500-годдзе Рэфармацыі: шлях да экуменічнага прымірэння
4-11 ліпеня ў французскім
Страсбургу праходзіць міжнародны семінар на тэму 500- годдзя Рэфармацыі, якое будзе
адзначацца ў 2017 г. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Інстытут экуменічных даследаванняў.
“Семінар у Страсбургу аднаўляе традыцыю экуменічнага дыялогу, адкрытага для ўсіх хрысціян
і з’яўляецца адной з ініцыятыў, якія Сусветная лютэранская федэрацыя падрыхтавае з
нагоды 500-годдзе юбілею”, - піша сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Газета падкрэслівае,
што ў святкаваннях юбілею 2017 г. запрошаны прыняць удзел не толькі пратэстанты, але
і ўсе хрысціяне. Аўтар артыкула Рыкарда Бурыгана адзначае, што ў святкаванні юбілею
для паслядоўнікаў Хрыста важны яго экуменічны акспект. Ён лічыць, што 500- годдзе
Рэфармацыі можа дапамагчы аднове гістарычнай памяці аб падзелах і адраджэнню імкненняў
да поўнага адзінства хрысціян.
У артыкуле падкрэсліваецца, што ўпершыню ў гісторыі
юбілей Рэфармацыі будзе адзначацца “у эпоху экуменізму”, падобна на тое, як гэта адбывалася
ў 1980 г. падчас святкавання 450-годдзя Аўгсбурскага сімвалу веры, які змяшчаў асноўныя
ідэі рэфармацыі.
“Osservatore” адзначае, што семінар у Страсбургу пакліканы
вызначыць адносіны паасобных Цэркваў да Рэфармацыі, а таксама гісторыю гэтых адносін
на працягу стагоддзяў. Рыкарда Бурыгана, аўтар артыкулу у ватыканскай газеце, перакананы,
што святкаванне юбілею Рэфармацыі стане нагодай для зразумення, якія меры павінны
быць прыняты для пераадолення падзелаў паміж хрысціянамі.