2012-07-04 11:21:05

У каталіцкай Аўстрыі паразмаўляюць пра хрысціян у меншасці


RealAudioMP3 У бэнэдыктынскім кляштары Ламбах у Верхняй Аўстрыі 20-21 ліпеня пройдзе міжнародны сімпозіум “Хрысціяне ў меншасці. Імпульсы для місіянерскага жыцця”, паведамляе сайт кляштару. Місіянеры з розных краін і прадстаўнікі праваабарончых арганізацый выступяць з дакладамі, у якіх распавядуць аб становішчы хрысціян у краінах і рэгіёнах, дзе яны складаюць меншасць.Вопыт жыцця хрысціянскай супольнасці ў Індыі прадставіць арцыбіскуп Уільям д’Суза, які ўзначальвае дыяцэзію Патна ў штаце Віхар, дзе з 25 млн. жыхароў усяго 58 тыс. з’яўляюцца католікамі. Яго даклад прысвечаны складаным працэсам інтэграцыі меншасцяў у індыйскі соцыум.

Прафесар Марыя Відль прадставіць сітуацыю ва Усходняй Германіі. З 2003 г. яна займаецца даследаваннямі ў Эрфурте ў Цюрынгіі. Дзве трэція насельніцтва ў гэтым рэгіёне не вызнаюць ніякую рэлігію. Сярод удзельнікаў канферэнцыі заяўлены таксама спецыяліст па камунікацыях з копцкай супольнасці Каіра, віцэ-старшыня Асацыяцыі Верхняга Егіпта па пытаннях адукацыі і развіцця Нагва Фараг. Яго даклад прысвечаны праблемам, якія стаяць перад егіпецкімі хрысціянамі пасля “арабскай вясны”.

Канферэнцыя арганізавана так званым “Сімпозіумам Паўсюднага Касцёла” - асацыяцыяй жаночых і мужчынскіх манаскіх супольнасцяў Аўстрыі, у якую ўваходзяць таксама дабрачынныя арганізацыі і шэраг іншых структур.







All the contents on this site are copyrighted ©.