2012-07-04 11:40:32

Святы Пасад зацвердзіў літургічныя абрады для былых англікан


RealAudioMP3 Святы Пасад зацвердзіў першыя два літургічных абрады для былых англікан: пахаванне і сакрамэнт сужэнства. “Гэта прыкмета экуменізму, які добра працуе”, - сказаў кс. прэлат Кейт Ньютан, кіраўнік Ордынарыяту для былых англікан у Вялікабрытаніі. Былы англіканскі біскуп нагадаў, што не так даўно ўвесь свет любаваўся прыгожым вяселлем у брытанскай каралеўскай сям’і. Цяпер, вельмі падобная і аднолькава прыгожая літургія таксама існуе і ў Каталіцкім Касцёле.

У сваю чаргу, кіраўнік былых англікан у Злучаных Штатах і Канадзе кс. прэлат Джэфры Стінсан прызнаўся ў сваім задавальненні, што прыняцце англіканскай літургіі пачалося з сужэнства і пахавальных абрадаў. Гэта адны з самых жаданых і запамінальных тэкстаў англіканскага рытуалу. “Яны неслі благаслаўленне і падтрымку для многіх пакаленняў англійскамоўных хрысціян”, - сказаў былы біскуп Епіскапальнай Царквы.

У сувязі з прыняццем абрадаў, было паведамлена што сумесная камісія Святога Пасаду і ардынарыятаў, якая займаецца падрыхтоўкай літургічных тэкстаў для былых англікан, будзе працягваць свае працы на чале з арцыбіскупам Аугусціна Дзі Ноя. Да нядаўняга часу ён быў сакратаром Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, а зараз з’яўляецца віцэ-старшынёй Папскай Камісіі “Ecclesia Dei”, асноўная задача якой – дыялог з лефебрыстамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.