Пераход арцыбіскупа Мюлера ў Рым страта для Касцёла ў Германіі
Арцыбіскуп Герхард
Людвіг Мюлер з’яўляецца “найбольш яркай фігурай у нямецкім епіскапаце, а паўсюдны
Касцёл патрэбуе таленавітых людзей, якія маюць найбольшы патэнцыял”, - сказаў брат
Бэнэдыкта XVI, кс. прэлат Георг Ратцынгер, у інтэрв’ю нямецкай “Passauer Neue Presse”,
каментуючы прызначэнне былога Біскупа Рэгенсбурга прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння.
“Для Касцёла ў Германіі пераход арцыбіскупа Мюлера ў Рым, безумоўна, страта, таму
што ён даў яму шмат імпульсаў”, - сказаў святар. “Але я асабіста, - дадаў ён, - жадаю
яму, каб знайшоў час унікнуць у новае заданне, і каб у гэтыя неспакойныя часы яго
не ўцягнула адразу ў вір абавязкаў”.
Акрамя таго, Біскуп Майнца кардынал Карл
Леман, павіншаваў свайго былога вучня. У спецыяльным лісце ён адзначыў, што арцыбіскуп
Мюлер прымае пасаду надзвычай важную для Паўсюднага Касцёла. Шматгадовы старшыня епіскапату
Германіі выказаў сваю радасць з таго, што Папа так высока ацаніў “дзейнасць арцыбіскупа
Мюлера як выкладчыка тэалогіі і біскупа”.
Біяграфія арцыбіскупа Мюлера цесна
звязана з цяперашнім Біскупам Майнца. У 1977 г. кардынал Леман быў кіраўніком яго
доктарскай дысертацыі на тэму пратэстанцкага тэолага Дзітрыха Банхефера. Пад кіраўніцтвам
таго ж кардынала Лемана Мюлер зрабіў так званы вялікі дактарат (габілітацыю) у галіне
дагматыкі і тэалогіі экуменізму.