2012-07-04 12:57:45

Кс. Ламбардзі аб апошніх падзеях у Ватыкане


RealAudioMP3 4 ліпеня кс. Фэдэрыка Ламбардзі, падчас сустрэчы з журналістамі, адказаў на найбольш актуальныя пытанні адносна апошніх ватыканскіх падзей, якія прывабілі цікаваць грамадства. Гаворачы аб сітуацыі з Інстытутам рэлігійных спраў, больш вядомым як Ватыканскі банк, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што яго былы кіраўнік Гоццы Тэдэскі, больш не займае гэтай пасады. Зараз, паводле кс. Ламбардзі, ідзе пошук адпаведнай для гэтай пасады кандыдытуры і прызначэння трэба чакаць не раней за восень. Кіраўнік Залы Друку падкрэсліў, што інфармацыя, распаўсюджаная ў італьянскіх СМІ, аб тым, што для расследвання дзейнасці былога кіраўніка Ватыканскага банка была створана спецыяльная камісія і прызначаны “камісар”, не адпавядае рэчаіснасці.

Таксама кс. Ламбардзі расказаў аб сітуацыі з камердынерам Папы Паола Габрыэле, абвінавачаным у крадзяжы і продажы дакументаў. Езуіт адзначыў, што хутчэй за ўсё, на наступным тыдні закончыцца папярэдні этап следства, аднак гэта не азначае, што ён будзе апраўданы ці асуджаны адразу пасля гэтага. Кс. Ламбардзі падкрэсліў, што у выніку прыняцця рашэння аб неабходнасці судовага працэсу, ён пачнецца не раней за кастрычнік. Паводле кіраўніка Залы Друку, Паола Габрыэле застаецца адзінай абвінавачанай у крадзяжы дакументаў асобай. Езуіт паінфармаваў, што працягваецца збор паказанняў адносна гэтай справы, а спецыяльна створаная Камісія кардыналаў праслухала 28 чалавек і да канца ліпеня прадставіць Папе адпаведную справаздачу.

Кс. Ламбардзі падзяліўся таксама планамі Папы на ліпень. 9 ліпеня Бэнэдыкт XVI здзейсніць прыватны візіт у дом айцоў-вербістаў у Нэмі, дзе ён спыняўся ў 1964 г., падчас свайго ўдзелу ў працах ІІ Ватыканскага Сабору. Таксама кс. Ламбардзі паведаміў, што Святы Айцец працягвае рыхтавацца да свайго Апостальскага падарожжа ўЛіван, нягледзячы на складаную сітуацыю ў суседняй Сірыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.