2012-07-03 11:44:56

У 20 краінах мусульмане пераследуюць хрысціян


RealAudioMP3 Амерыканскі “Gatestone Institute” апублікаваў свой штомесячны даклад аб пераследзе хрысціян з боку мусульман у маі 2012 г. Тэкст даследавання апісвае выпадкі дыскрымінацыі і антыхрысціянскага насілля ў 20 краінах свету. Асабліва жорсткія выпадкі гвалту над хрысціянамі адзначаны ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары – у Нігерыі, Кеніі, Самалі, Судане і Кот-д’Івуары, дзе хрысціян забіваюць, абезгалоўліваюць і нават укрыжоўваюць.

У маі ўзмацнілася дыскрымінацыя хрысціян у Інданэзіі. Там нападаюць на вернікаў і зачыняюць хрысціянскія храмы. Абуральны выпадак адбыўся ў Францыі. У касцёл св. Юзэфа ўварваліся чацвёра маладых афрыканцаў і закідалі вернікаў камянямі. У дакладзе адзначаецца, што ў Пакістане ў сярэднім 8-10 хрысціян у месяц прымушаюць прымаць іслам. Ахвярамі часта становяцца дзяўчыны-хрысціянкі з бедных сем’яў. Паводле інфармацыі “Gatestone Institute”, у Эрытрэі ў турэмным зняволенні зараз знаходзяцца ад 2 да 3 тыс. хрысціян.

У дваццатку найбольш небяспечных для хрысціян мусульманскіх краін таксама ўвайшлі Сірыя, Малі, Судан, Іарданія, Іран, Ліван.







All the contents on this site are copyrighted ©.