2012-07-03 14:47:03

Падрабязнасці падарожжа Бэнэдыкта ХVI у Ліван


RealAudioMP3 3 ліпеня Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала дакладную праграму візіту Бэнэдыкта ХVI у Ліван. Апостальскае падарожжа Святога Айца адбудзецца 14-16 верасня 2012 г. Нагодай да візіту будзе падпісанне паслясінадальнай апостальскай адгартацыі, якая змяшчае вынікі Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, які праходзіў у Ватыкане ў кастрычніку 2010 г. 14 верасня, пасля 3-гадзіннага пералёту, Пантыфік прызямліцца ў сталіцы Лівана Бейруце. У то жа дзень вечарам у базыліцы св. Паўла ў горадзе Харыса Пантыфік падпіша паслясінадальную адгартацыю. 15 верасня адбудуцца сустрэчы Святога Айца з Прэзідэнтам Лівана, кіраўнікамі мусульманскіх супольнасцяў краіны, дыпламатамі, а таксама дзячамі культуры. Дзень закончыцца сустрэчай з моладдзю ў горадзе Бкерке.

Кульмінацыйным момантам візіту стане св. Імша ў Бейруце, падчас якой Пантыфік уручыць біскупам Блізкага Усходу паслясінадальную апостальскую адгартацыю. У другой палове дня Папа прыме ўдзел у экуменічнай сустрэчы. Вяртанне Святога Айца ў Рым прадбачана ноччу ў нядзелю 16 верасня.








All the contents on this site are copyrighted ©.