2012-07-03 13:06:16

Нунцый у Ізраілі задаволены зменай тэксту аб Папе ў “Яд ва-Шэм”


RealAudioMP3 Апостальскі нунцый у Ізраілі арцыбіскуп Антоніа Франка задаволены змяненамі ў тэксце адносна ролі папы Пія XII падчас нацысцкага пераследу яўрэяў, на адным з інфармацыйных стэндаў у “Яд ва-Шэм” – іерусаліскім музеі памяці ахвяр Халакосту. “Гэта першы крок да перагляду гістарычных фактаў і адкрыцця праўды аб важнай пазіцыі, якую ў той час занялі Пій XII і Святы Пасад”, - заявіў арцыбіскуп Франка. Новы тэкст ён ахарактэрызаваў як “нейтральны”, бо да гэтага часу “абвінавачванні гучалі ў вельмі эмацыйнай форме і зусім не ўлічвалі рэальных гістарычных фактаў”.

Інфармацыйны стэнд быў зменены ў мінулую нядзелю. Дырэкцыя “Яд ва-Шэм” заявіла, што перагляд тэксту не быў зроблены пад ціскам з боку Святога Пасаду, але на аснове вынікаў апошніх даследаванняў. Там выказалі надзею, што Ватыкан працягне гістарычныя даследаванні па гэтым пытанні; яны дазволяць па-новаму паглядзець на ролю Святога Пасаду ў перыяд ІІ Сусветнай вайны.







All the contents on this site are copyrighted ©.