2012-07-03 10:10:34

Бэнэдыкт XVI прызначыў новага сакратара Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі


RealAudioMP3 3 ліпеня Бэнэдыкт XVI прызначыў сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі кс. Філіпа Чампанэлі. Яго папярэднік, кс. прэлат Крыспін Дубель, кіруецца для далейшай дыпламатычнай службы ў Калумбію, паведамляе са спасылкай на нунцыятуру catholic.by. Змены адбыліся ў рамках перыядычных перастановак дыпламатычнага персаналу Апостальскай Сталіцы. Новы сакратар паходзіць з італьянскай дыяцэзіі Навара. Кс. Філіпа Чампанэлі вывучаў кананічнае права ў рымскаім Папскім універсітэце св. Тамаша з Аквіну і абараніў дактарат па дагматычнай тэалогіі ў Папскім грыгарыянскім універсітэце. У 2009 г. святар скончыў Папскую касцёльную акадэмію – навучальную установу, у якой рыхтуюць будучых ватыканскіх дыпламатаў. У 2009-2011 г. кс. Чампанэлі працаваў сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане разам з цяперашнім Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці.








All the contents on this site are copyrighted ©.