2012-07-02 12:14:40

Стэнд з абвінавачваннямі ў адрас Пія ХІІ будзе выдалена з “Яд Вашэм”


RealAudioMP3 Дырэкцыя музея Халакоста “Яд Вашэм” у Іерусаліме прыняла рашэнне аб змене спрэчнага тэксту аб папе Пію ХІІ у сваёй экспазіцыі, са зместу якога вынікала, што Пантыфік і Каталіцкі Касцёл захоўвалі “маўчанне” адносна злачынстваў нацыстаў супраць яўрэяў у часы ІІ Сусветнай вайны. Стэнд быў размешчаны ў музеі ў красавіку 2007 г., што выклікала дыпламатычны канфлікт паміж Ізраілем і Святым Пасадам: Апостальскі нунцый у краіне, арцыбіскуп Антоніа Франка, адмовіўся прымаць удзел у цырымоніі Дня памяці. Да ізраільскіх уладаў быў скіраваны заклік прыбраць надпіс. Айцец Пэтэр Гумпель, пастулятар беатыфікацыйнага працэса Пія ХІІ нагадаў, што нават яўрэйскі навуковец Марцін Гілберт, адзін з самых вялікіх гісторыкаў Халакоста, прасіў выдаліць стэнд, бо яго змест не адпавядае рэальнасці. Арцыбіскуп Франка пагадзіўся прыняць удзел у Дні памяці ў “Яд Вашэм” толькі калі дырэктар музея Авнэр Шалеў, паабяцаў, што надпіс будзе зменены ў бліжэйшы час.

Новы тэкст утрымлівае ўзгадку аб тым, што ўжо ў 1942 г. у сваім радыёпасланні на ўрачыстасць Божага Нараджэння Пій ХІІ узгадваў аб “сотнях тысяч бязвінных людзей, выключна з прычыны нацыянальнасці і расы, асуджаны на смерць і масавае знішчэнне”. Акрамя таго, у новым тэксце падкрэсліваецца вялікая колькасці ініцыятыў прадпрынятых Каталіцкім Касцёлам і асабіста Піем ХІІ для дапамогі і выратавання яўрэяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.