2012-07-02 13:51:22

Кітай: чарговыя нелегальныя святарскія пасвячэнні


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Савіа Хон Тай Фай, сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, назваў святатацтвам святарскія пасвячэнні, якія ўдзяліў 29 чэрвеня кітайскі біскуп Пол Лей Шы-ін, які атрымаў біскупскую сакру без згоды Святога Айца. Саркратар ватыкаснкай дыкастэрыі падкрэсліў, што ад моманту нелегальнага прыняцця біскупскай сакры кітайскі іерарх падлягае экскамуніцы, і таму ні свецкія вернікі, ні тым больш святары, не павінны прымаць удзел у сакрамэнтах, якія ён здзяйсняе. 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, непрызнаны Апостальскай Сталіцай біскуп у кітайскай дыяцэзіі Лешан, удзяліў святарскае пасвячэнне чатыром дыяканам. Планавалася, што іх будзе пяць, але адзін з кандыдатаў да святарства адмовіўся прымаць удзел у мерапрыемстве не ўзгодненым са Святым Пасадам.

Арцыбіскуп Хон Тай Фай, які сам паходзіць з Ганконга, распавёў, што сярод кітайскіх семінарыстаў існуе моцнае непрыняцце так званага Патрыятычнага Касцёла. Большасць з іх не жадае мець нічога супольнага з экскамунікаванымі біскупамі. У такіх умовах улады часта імкнуцца прывабіць будучых святароў матэрыяльнымі дабротамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.