2012-07-02 13:18:07

Еўрапейскі тыдзень астраноміі праводзіць папскі ўніверсітэт


RealAudioMP3 “Сусвет – гэта плён дзейнасці разумнага і любячага Бога”, - з такімі словамі звярнуўся рэктар Папскага Латэранскага універсітэта біскуп Энрыка Даль Коволо да ўдзельнікаў канферэнцыі пад назвай “Еўрапейскі тыдзень астраноміі і касмічных навук”, які праходзіць на базе навучальнай установы 2-6 ліпеня. Звяртаючыся да навукоўцаў, прыбыўшых з розных краін Еўропы падзяліцца вопытам сваіх даследванняў і прадставіць планы на будучыню, біскуп Даль Коволо падкрэсліў, што “заданне астранома заключаецца ў тым, каб выкарыстоўваючы тэхналагічныя прылады і вынаходлівасць чалавечага розуму, дайсці да навуковага разумення Сусвету, вывучаючы і адкрываючы яго таямніцы”.

“Навуковец, гледзячы на складанасць Сусвету, знаходзіць матывацыю да пастаяннага пошуку новых спосабаў выражэння ведаў і ўсведамлення. Гэта дзейнасць вядзе таксама да разважання над Сусветам, як плёнам дзейнасці разумнага і любячага Бога”, - сказаў рэктар. Ён выразіў пажаданне, каб тыдзень дыскусій і канферэнцый, паспрыяў павелічэнню інтарэсу да таямніцы Сусвету, які дасць магчымасць знайсці Таго, хто часта з’яўляецца, паводле слоў Бэнэдыкта XVI, “вялікім Невядомым” – Бога, схаванага і ігнараванага з-за нашай абыякавасці і няздольнасці прызнаць Яго прысутнасць у прыродзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.