2012-07-02 12:47:50

Бэнэдыкт XVI прызначыў новага прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння


RealAudioMP3 Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку па прычыне сталага ўзросту кардынала Уільяма Левады з пасады прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, кіраўніка Камісіі “Ecclesia Dei”, Папскай біблійнай камісіі і Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Яго наступнікам на ўсіх вышэйузгаданых пасадах Пантыфік прызначыў Біскупа Рэгенсбурга Герхарда Людвіга Мюлера, надаючы яму тытул арцыбіскупа. Герхард Людвіг Мюлер нарадзіўся ў 1947 г. у Германіі. У 1977 г. абараніў дактарат па дагматычнай тэалогіі, а праз год прыняў сакрамэнт святарства. З 1986 г. быў выкладчыкам дагматыкі ва Універсітэце Людвіка Максімільяна ў Мюнхене. З 1990 г. быў членам Камісіі па Справах Веры Канферэнцыі Біскупаў Германіі. Выкладаў дагматычную тэалогію ў сусветна вядомых універсітэтах Перу, Іспаніі, ЗША, Індыі, Італіі. Апублікаваў каля 400 прац па дагматычнай тэалогіі, экуменізме, эклезіялогіі, герменэўтыцы – найбольш вядомая з якіх, “Каталіцкая дагматыка для вывучэння і практыкавання тэалогіі”, якая мела 7 выданняў на нямецкай і перакладалася на іншыя еўрапейскія мовы. У 2002 г. Яна Павел ІІ прызначыў яго Біскупам Рэгенсбурга, дзе ў 2008 г. заснаваў дыяцэзіяльны Інстытут Бэнэдыкта XVI для вывучэння спадчыны Пантыфіка. Плёнам яго працы сталі 16 тамоў сачыненняў Ёзэфа Ратцынгера-папы Бэнэдыкта XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.