2012-07-01 14:04:01

Кс. Ламбардзі аб тэрактах у Кеніі: баязлівае насілле супраць сабраных на малітве


RealAudioMP3 “Крывавыя напады на хрысціянскія цэрквы, адной з якіх з’яўляецца каталіцкая катэдра, падчас нядзельнай малітвы – гэта жахлівыя і хвалюючыя факты”, - так пракаментаваў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, тэракты якія адбыліся 1 ліпеня ў кенійскім горадзе Гарыса. У выніку нападу тэрарыстаў загінулі па меньшай меры 16 вернікаў і дзесяткі атрымалі раненні. Кс. Ламбардзі выказаў меркаванне, што тэрарысты палічылі асабліва эфектыўным метадам для распаўсюджвання нянавісці і страху напады на хрысціян, якія збіраюцца ў сваіх святынях. “Баязлівае насілле ў адносінах да беззбройных людзей, мірна сабраных для малітвы не мае назвы”, - падкрэсліў езуіт. Ён заклікаў, акрамя дапамогі ахвярам тэрактаў, усё больш бараніць права на свабоду веравызнання хрысціян і супрацьстаяць безадказным актам якія ўмацоўваюць нянавісць паміж прадстаўнікамі розных рэлігій, а таксама эфектыўна дзейнічаць каб знайсці стабільнае рашэнне драматычных праблем у Самалі, якія закранаюць увесь рэгіён.

Раніцай 1 ліпеня ў Гарысе на паўночным усходзе Кеніі, група тэрарыстаў напала на две святыні – каталіцкі катэдральны касцёл і пратэстанскую царкву, поўныя людзей сабраных для ўдзелу ў нядзельнай літургіі. Найвышэшая рада мусульман Кеніі выказала спачуванне загінуўшым і асудзіла насілле.








All the contents on this site are copyrighted ©.