2012-07-01 12:32:46

Бэнэдыкт XVI перад “Анёл Панскі”: пераўзыйсці выключна гарызантальнае і матэрыялістычнае бачанне жыцця


RealAudioMP3 1 ліпеня Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на плошчу св. Пятра, каб прыняць удзел у традыцыйнай нядзельнай малітве “Анёл Панскі”. “Пераўзыйсці выключна гарызнальнае і матэрыялістычнае бачанне жыцця”, - з такім заклікам звярнуўся да прысутных Пантыфік. У кароткай прамове перад малітвай, Святы Айцец паразважаў аб фрагменце Евангелля, прадстаўленым сёння Касцёлу евангелістам Маркам. “Дарагія браты і сёстры, – прывітаў прысутных Папа – У гэту нядзелю, евангеліст Марк прадстаўляе нам апавяданне аб двух цудоўных аздараўленнях, якія Езус здзейсніў у адносінах да двух жанчын: дачкі аднаго з кіраўнікоў сінагогі, якога звалі Яір, і жанчыны, якая пакутавала ад крывацёку (пар. Мк 5,21-43). У гэтых фрагментах прысутнічаюць два аспекты: выключна фізічны: Езус, які пахіляецца над чалавечымі пакутамі і аздараўляе цела; а таксама духоўны: Езус прыйшоў, каб аздаравіць сэрца чалавека, падарыць яму збаўленне і просіць аб веры ў Яго. У першым фрагменце, сапраўды, на навіну аб тым, што дачка Яіра памерла, Езус адказаў кіраўніку сінагогі: “Не бойся, але толькі вер!”, прывёў яго з сабой туды дзе знаходзілася дзіцё і сказаў “Дзяўчынка, кажу табе, устань!”. І яна паднялася і пачала хадзіць. Св. Еранім, каментуючы гэтыя словы, падкрэсліваў збаўчую моц Езуса: “Дзяўчынка, устань дзякуючы мне: не у лік тваіх заслугаў, але дзякуючы маёй ласцы. Устань дзякуючы мне: факт аздараўлення не залежаў ад яе цнотаў” (Omelie sul Vangelo di Marco,3). Другі фрагмент, што апавядае аб жанчыне, якая пакутавала ад крывацёку, зноў паказвае як Езус прыйшоў, каб вызваліць чалавека ва ўсёй яго поўні. Сапраўды, цуд адбыўся ў два этапы: на-пачатку адбылося фізічнае аздараўленне, але яно было блізка звязана з аздараўленнем больш глыбокім – якое дарыць ласка Бога тым, хто адкрываецца на Яго з верай. Езус сказаў жанчыне: “Дачка, вера твая ўратавала цябе. Ідзі ў спакоі і будзь вольная ад хваробы сваёй” (Мк 5,34).

Гэтыя два апавяданні аб аздараўленні з’яўляюцца для нас заклікам да таго, каб пераўзыйсці выключна гарызнальнае і матэрыялістычнае бачанне жыцця. Мы просім Бога аб шматлікіх аздараўленнях ад розных праблем, аб кантрэтных патрэбах, і гэта правільна, але тое, аб чым мы павінны прасіць з настойлівасцю, гэта аб заўсёды больш моцнай веры, каб Пан абнавіў наша жыццё і моцны давер да Яго любові, Яго провіду, які нас ніколі не пакіне.

Езус, які заўсёды ўважлівы да чалавечых пакутаў натхняе нас таксама думаць аб усіх тых, якія дапамагаюць хворым несці іх крыж, асабліва аб урачах і тых, хто аказвае духоўную дапамагу ў бальніцах. Яны з’яўляюцца “рэзэрвам любові”, які нясе спакой і надзею пакутуючым. У энцыкліцы “Deus caritas est” я заўважаў, што ў гэтым каштоўным служэнні, неабходна перш за ўсё прафісійная кампетэнцыя – яна з’яўляецца першай фундаментальнай неабходнасцю, але толькі яе не дастаткова. Я маю на ўвазе, людзей, якія патрабуюць чалавечнасці і сардэчнай увагі. “Таму такім працаўнікам акрамя прафесійнай падрыхтоўкі патрэбна таксама, і перш за ўсё, “фармацыя сэрца”: трэба весці іх да такога спаткання з Богам у Хрысце, якое абуджала б у іх любоў і адчыняла іхнія сэрцы на іншага” (31).

Папросім Панну Марыю, каб суправаджала нас на шляху веры і нашу канкрэтную дзейнасць асабліва на карысць тых, хто ў патрэбе, а таксама папросім аб яе матчыным заступніцтве для нашых братоў, якія перажываюць цялесныя і духоўныя мукі.









All the contents on this site are copyrighted ©.