2012-06-30 13:10:13

Святы Айцец правядзе лета за Рымам


RealAudioMP3 3 ліпеня Бэнэдыкт XVI накіруецца на летні перыяд у Кастэль Гандольфа. У спецыяльным паведамленні Прэфектуры папскага дома, якое было апублікаванна 30 чэрвеня, гаворыцца, што летам Святы Айцец не будзе праводзіць прыватных аўдыенцый. Агульныя аўдыенцыі, якія традыцыйна праходзяць кожную сераду, не будуць праводзіцца толькі на працягу ліпеня. Яны адновяцца ў Кастэль Гандольфа 1 жніўня. Паведамляецца таксама, што ў нядзелі і святочныя дні Папа будзе сустракацца з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” перад Апостальскім палацам летняй рэзідэнцыі. Кастэль Гандольфа знаходзіцца прыкладна ў 30 км ад Рыма, каля возера Албана. Бэнэдыкт XVI увесь летні перыяд правядзе тут, і ўжо трэці год запар не будзе выяжджаць адсюль на адпачынак у горы. Падчас свайго знаходжання ў Кастэль Гандольфа Святы Айцец звычайна працуе над сваімі кнігамі і дакументамі, сустракаецца са шматлікімі гасцямі, адсюль кіруецца ў Апостальскія падарожжы.








All the contents on this site are copyrighted ©.