Бэнэдыкт XVI сустрэўся з новымі Мітрапалітамі і іх роднымі
30 чэрвеня Бэнэдыкт
XVI сустрэўся з групай прызначаных на працягу мінулага года Мітрапалітаў, якім учора
ўручыў паліі. Сустрэча прайшла ў Ватыканскай Зале Паўла VI. У ёй прынялі ўдзел таксама
родныя і сябры іерархаў, а таксама вернікі з іх дыяцэзій. Папа звярнуўся да прысутных
на італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, і польскай
мовах. Ён адзначыў, што “прысутнасць арцыбіскупаў Мітрапалітаў з розных частак свету,
наяўна сведчыць аб паўсюднасці Касцёла, пакліканага абвяшчаць людзям Хрыста і Евангелле
на усіх кантынентах і на розных мовах”.
Святы Айцец адзначыў таксама, што паліі,
якія ўчора атрымалі арцыбіскупы, з’яўляюцца знакам асаблівай лучнасці з Хрыстом і
адзінства з Насутпнікам св. Пятра. Ён заклікаў іерархаў і вернікаў спрыяць таму, каб
гэта адзінства пастаянна ўмацоўвалася ў іх родных мітраполіях. “Дарагія сябры, нясіце
ў вашы супольнасці досвед моцнай духоўнасці і сапраўднае евангельскае адзінства гэтых
дзён, каб яно кранула сэрцы вернікаў і адкугнулася ва ўсім грамадстве, пакідаючы сляды
дабра”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.