2012-06-30 14:22:57

Бэнэдыкт XVI зрабіў шэраг прызначэнняў


RealAudioMP3 30 чэрвеня Бэнэдыкт XVI прызначыў старшынь ХІІІ асамблеі Сінода Біскупаў па новай евангелізацыі, які пройдзе ў Рыме 7-28 кастрычніка 2012 г., на тэму “Новая евангелізацыі для перадачы хрысціянскай веры”. Імі сталі кардынал Джон Тонг Хон, біскуп Ганконга, кардынал Франсіска Рабле Артэга, арцыбіскуп Гвадалахары з Мексікі і кардынал Ларан Мансэнгва Пасінья, арцыбіскуп Кіншасы з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Таксама Святы Айцец прызначыў айца Мігеля Анжэл Аюзо Гіксота, сакратаром Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Да гэтага святар выкладаў ісламістыку ў розных універсітэтах свету, быў рэктарам Папскага Інстытута арабскіх і ісламскіх даследванняў. Айцец Мігель Гіксота з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг і артыкулаў, на тэму міжрэлігійных адносін.








All the contents on this site are copyrighted ©.